Часовы заняпад

Ноч, не ноч. Вячэрні горад. Спаць, не спаць.
Выбар зроблены. Не намі. Жыць, не жыць.
У гадзіннiка дзве стрэлкі, дзве рыпяць
І нагадваюць мне часам – час бяжыць.

Я не ведаю: што дрэнна, добра што.
Як усе я быў калісьці. Быў, не быў.
З'ехаў цырк і разабралі шапіто.
І любіў яго, здаецца. Не любіў.

Паляцелі ў неба птушкі-галасы,
Паляцелі, і не вернуцца назад.
На гадзінніку дзве стрэлкі-паласы.
За акном зіма. Часовы заняпад.

13.10.2015


Рецензии
Выбар зроблены. Не намі. А жыць з ім нам.

Юрий Игнатюк   14.10.2015 09:18     Заявить о нарушении
Сапрауды...

Вершы   14.10.2015 12:14   Заявить о нарушении