Васiльковы

Ні слова, нi паўслова не кажыце,
Блакітны погляд ваш – само прызнанне.
Вы васільком разгубленым у жыце
Дрыжыце ад раптоўных дакрананняў.

Вам пазайздросціць кветачка любая:
Вы ў сэрцы беларуса назаўсёды.
Мне поглядаў саромлівых хапае,
Каб страціць галаву ад асалоды.

Калі я вас сустрэў, прыцішыў крокі,
Мяне вы так раптоўна паланілі.
Хацеў забраць з сабой у шлях далёкі,
Але вас карані не адпусцілі.

Красуйцеся далей, у дзень вясновы
На тонкай ножцы крохкі свет трымайце.
Я не забуду погляд васiльковы,
І вы мяне, прашу, не забывайце.

10.10.2015


Рецензии
Милейшество, Махнач.)))

Ольга Маро   11.10.2015 09:50     Заявить о нарушении
I мне падабаецца. Дзякуй, Вольга.

Махнач Сергей Юрьевсын   12.10.2015 22:42   Заявить о нарушении
Не знiкайце, паэт.)))

Ольга Маро   12.10.2015 22:57   Заявить о нарушении
Я на фэйсбуку кожны дзень.

Махнач Сергей Юрьевсын   12.10.2015 23:02   Заявить о нарушении
Нямашачка мяне ў соцсетках. Рэлiгiя не дазваляе.)

Ольга Маро   12.10.2015 23:44   Заявить о нарушении
А у якiх ты, Вольга, сетках? Рэлiгiёзных?

Махнач Сергей Юрьевсын   13.10.2015 00:19   Заявить о нарушении
Ооо! У палюбоўных, Сяргей Юр,явiч! Акрамя гэтага незалежная я!

Ольга Маро   13.10.2015 00:27   Заявить о нарушении