Вёска вымирае

За акном вагона праплываюць міма
Рэкі і азёры,ў квецені лугі,
І лясоў масівы,і ў калоссях нівы -
Гэта край мой родны, сэрцу дарагі.
Тут усё мне міла, цешыць маю душу:
Птушак спеў у лесе, травы на лугах,
Ручайка журчанне, бусла клякатанне,
Галубое неба ў шэрых аблаках,
Светлая крыніца з чыстаю вадзіцай,
Што з яе не раз я смагу здавальняў,
Дрэвы ля дарогі, дзе я ў час знямогі
На траве ў цянёчку сілы аднаўляў.
Ды знікае радасць, калі ўспомю вёску:
Хаты пад замкамі, у бур'яне двары...
Не чуваць тут болей песень вечарамі,
Не чуваць тут болей смеху дзетвары.
Не пяюць тут болей пеўні на світанні,
Брэх сабак не чуцен у цішы начной,
Не рыпіць тут болей журавель над студняй,
Не спяшаць больш ранкам людзі за вадой.
Вёска апусцела. Вымірае вёска.
Час мяняе хутка звыклы твар Зямлі.
І не змогуць продкі перадаць нашчадкам,
Што яны пазналі, як і дзе жылі.
А пазнаць пазналі бед яны нямала:
Голад і хваробы, і паноў прыгнёт.
Войны і пажары вёску спусташалі.
З цяжкасцямі ў муках выжываў іх род.
Зніклі Двор і Плішча, знікла Аднаполле.
Зараслі дарогі, што да іх вялі.
Не знайсці нашчадкам, дзе жылі іх продкі,
І нішто не скажа, як яны жылі.
Вёска Калядзічы! Лёс і твой трывожны.
Ты не даўгавечна. Прамінуць гады.
І нашчадкі нашы, карані пазнаўшы,
Адшукаць не змогуць і твае сляды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →