Iвашкевiч Веранiка. Успамiны i сустрэча

І кожны дзень, калі “паўзла”
Я міма тваёй хаты –
Сустрэчаю з табой жыла.
І ўсё гэта не жарты.

Глядзела да цябе ў двор,
Кідала позірк у вокны.
Ляцелі мухі наўздагон
Ад іх уцякала моўчкі.

Чакала я цябе заўжды…
І вось яна – сустрэча.
А ў цябе ўжо малы
Што Уладзікам завецца.

Ты не змянілася, дзіця.
І гэта вельмі добра.
Такая як раней была –
Цудоўная і простая.


Рецензии