Прызнанне

Чэрвеньскiм ранкам збiраюся я на спатканне.
Зорная ноч прамiльгнула,i сон не прыйшоу.
Сэрца няспынна шаптала прызнанне у каханнi
жыта калоссям i сiнiм вачам васiлькоу,

небу блакiтнаму,рэчцы i травам духмяным,
роснаму лугу,калодзежнай смачнай вадзе,
зграбным бярозкам,прывабным сунiчным палянам.
Колькi вандруй,а такога не убачыш нiдзе!

Не,не спрачаюся, iншыя ёсць краявiды
болей цiкавыя, нават вядомыя усiм.
Ды не заменяць Радзiму Парыжы,Мадрыды
самым цудоуным,загадкавым вiдам сваiм.

Памяць дзяцiнства,юнацтва не згасне нiколi,
i галаву перад ёю схiлю шчыра я.
Бацька i мацi,сям"я,землякi,дом i школа -
любая сэрцу, святая Радзiма мая!


(Прашу прабачыць за адсутнасць у нескладовага.
 Здымак аутарскi.Чэрвень 2015 года)


Рецензии
Шчыра дзякую Вам за цудоуны верш!

З павагаю,
Ангелина.

Летнее Утро   06.11.2015 23:54     Заявить о нарушении
Вельмi прыемна!
З павагаю i пажаданнямi
усяго найлепшага!
Святлана.

Кострома Лана   07.11.2015 10:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.