Натхнення свет

Удыхнуўшы паветра глыбей,
Я адчыняю новы свет.
I ў сваёй упэўненасці ўсё цвярдзей.
І камандзіраў не трэба мне.

Хаваючы сябе ад другіх,
Не змагу прарвацца я далей.
Чакаць натхненняў, але якіх?
Я быццам сляпы быў раней.

Стварай, пішы, кажы.
Ты патрэбен гэтаму віру.
Вакол жа людзі-сухары.
Не аддавай жыццё вампіру.

Не падпускай іх бліжэй.
Ты не яны, ты не сухар.
Апускаючыся ўсё ніжэй,
Ты будзеш сярод пачвар

Сарваўшы з сябе кайданы,
Мы паляцім з табой далёка.
Там, дзе натхненні бачны,
Туды, дзе дыхаецца лёгка.


Рецензии