А што бачыце Вы у зорным небе?

- Што Вы бачыце ў зорным небе?

- Я бачу катастрофу і вялікую трагедыю,
  падуладныя няпэўна акрэсленаму генію.
  Я бачу спалучэнне смяротнага і спрадвечнага,
  негуманнага і (ці выпадкова?) чалавечнага.
  Я бачу высакародныя самаахвяраванні
  дзеля навакольнага сусвету і дзеля нас з Вамі.
  Я бачу заняпад і адраджэнне вялікіх эпох,
  наканаваныя скрыжаванні супрацьлеглых дарог.
  Я бачу сябе ў кожным непаўторным зорным мігценні
  ды з'яўляюся іх пажыццёвым даўжніком і ценем.
 
  Ведаю, што Вы бачыце нашую с Вамі сустрэчу,
  але я, выбачайце, яе аніяк не прыкмечу.
 


Рецензии
Красапета. Ды вершы добрыя. )))

Ольга Маро   26.09.2015 00:52     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі, спадарыня)

Аляксандра Фагот   02.10.2015 23:19   Заявить о нарушении