Я павяртаюся

Я павяртаюся, калі мяне не чакаюць,
Але буду патрэбен каму не ведаю.
Людзі ўсё ніяк не спазнаюць,
Што я пустэчу душы ў іх адчуваю.

Ну вось ізноў словы ў вершах.
А толькі сэнс гэтых дзей?
Усё ператворыцца зноў у прах,
Прах эмацыйных ідэй.

Слязу губляў ты нашто?
Я падобны на адчыненую кнігу.
Не расхінаючы сэрца сваё,
Ня ўчыніш ты подзвігу.

З мёртвай кропкі поўны ход,
З бруду ў чыстую воду.
Здзяйсняючы свой уласны "зыход",
Вы ператвараеце ўсё гэта ў моду.

Я не буду ісці па галовах.
Я не псіх, але цяжка верыць.
І нашто ўсе гэтыя думкі вам?
Немагчыма душу вымерыць.

Я сыду, пра вас не ведаючы,
Але вярнуся ўжо не я.
Усіх з надзеяй пакідаючы,
Вы толькі цені ў плыні дня.

Я вас бачу, але не крану.
Вы чорныя, у вас няма душы.
Не забудзься паправіць карону,
І пайдзі шпарчэй саграшы.

Вам жа ўсе прабачаць, не спрачаюся.
Вы вольныя толькі ўнутры,
А звонку мёртвае мора, каюся.
Прадаеце чысціню сваю. Глядзі.

Гэта маскі схаваных эмоцый,
Гэта брудны і хлуслівы свет.
Вы чакайце новых порцый
І працягваеце есці без мяне.

(Хацько Максім 18.09.2015)


Рецензии