Адчай

     Ваеннай ахвярай змушана
     На лiха адданы край,
     Ты, вымушана раз’юшаны,
     Трымай, беларус. Ды знай:

     Утрая перавага ворага.
     Мяртвеча ляжыць, бы жвiр.
     З вачэй выядаюць порахам
     Валошкавы сiнi вiр

     Дымы папялiшч нязлiчаных.
     На твары- дзьве паласы.
     А вецер, крывёй насычаны,
     Рве жытнiя валасы.

     Абраны праз лёс пакутаю,
     Нягоды свае страчай.
     Йдзе смерць неўзабаве лютая.
               
     Адчай.
     Адчай.

Недзе ў зрэнках тваiх старажытная цемра ды багна.
Стой трывала, юнак. Злосны жах наблiжаецца прагна.
За спiной ваўкалакамi продкi глядзяць праз ноч.
Побач волат айцец твой ды дзед па мянушцы Корч.

     Нiбы саламянай птушачкай
     Зляцеушая па-за дах-
     Пяючая беларусачка
     Зышла басанож на шлях.

     З iлба павуцiнне ссоўвае,
     У вуснах звiвае нiць.
     Бы лiсьце ў вачах дубовае
     Шапоча ды зiхацiць,

     Ды ззяе небеззаганнымi
     Аскепкамi вiтража.
     Ляжыць перад ёй бур'янамi
     Пашыраная мяжа.

     Што бачыш, таленавiтая,
     Пакрочыўшая за край?
     Што будзеш за тынам- збiтая.

     Адчай.
     Адчай.

Толькi ў зрэнках тваiх старажытная багна ды цемра.
Ды нашчадкi наперадзе недзе бягуць летуценна.
Над галоўкамi русымi доўжыцца голас твой.
Стой трывала, кабета. Балюча? Цярпi ды пой.

     Завiта душа габлюшкаю,
     Ды кроў твая, беларус,
     Лягае чырвонай стужкаю
     На белы льняны абрус.

     Маланкi ляцяць блiскучыя,
     Гудзе навальнiцы роў.
     Збiраюцца звыш-цярпучыя
     Насупраць гаспадароў.

     Збiраюцца звыш-трывалыя
     Ў пачэсны ды цесны гурт.
     Срашэннай лiхой навалаю
     Хвалюецца люты люд.

     Уладу бяры, сумленныя!
     Каб з годнасцю ўрэшце жыць.
     Дрыгва апраметнай цемраю
     Ў iх зрэнках смалой кiпiць.

Жыць у знявазе, агiдным падмане ўжо хiба даволi.
Трэба ў сэрцах шукаць моцнай, велiчнай волi да волi.
Смелы вершнiк ўздымае дзяржанне свайго мяча,
На дыбкi конь узвiвае ягоны...

     Адчай.
     Адчай.


На фотаздымке кадр з фiльма "Пламя", 1974г.
 


Рецензии
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.