***

Дзе харчы – там i тарчы
Голад – стымул нязвычайны,
усе iмкненнi да спажывы.
Шукай, шукай дбайна, адчайна,
усе iнстынкты – быць бы жыву.
Змрочны, пахмурны, маўклiвы
кудысь iдзеш, пакi ёсць сiлы.
Вабяць сталовыя i рынкi.
Дзе ўсё, каб у кiшэнi грошы.
Хлусiць, хiбць для размiнкi.
Гандлярцы дапамоч харошай.
У вольнай блукаеш грамадзе
ловiш рыбку на кручок,
мабыць з харча перападзе
i замрэ нутра чарвячок.
Не трэба хiтрыкаў i выгiн
калi шчаўё расце ў лузе,
грыбы ў бары- цудоўны выхад.
Духмяны ягады ў акрузе


Рецензии