Iмкненне

Iмклiвы дзень, iмпэтны думкi,
з хвiлi хутчэй мiгацiць час.
Ды ледзь кранаюць плёткi, чуткi-
жыцця падводзiцца баланс.
Зашмат намераў i жадання,
так i засталiся намерам.
А колькi мар вiтала зрання
ды знiклi ў тумане шэрам
Марна праводзiла гадзiны,
дарэмна бавiла ўрок.
Жыццё здавалася вялiзным,
зараз вяршэнствуе папрок.
Папрок за марнасць, за няўдаласць,
за неашчадны жыцця лёс,
за хiбнасць, хiтрыкi,хлуслiвасць,
за бяспрытульнасць да нябёс.


Рецензии