Грошы

Ты не купіш за грошы світанак ці белыя ночы,
Салаўіную трэль ці дождж. Дзе кантроль?
Нічога не возьмеш з таго, што аднойчы захочаш,
І апынешся бедным, бедным, як голы кароль.

Ты не купіш за грошы сяброўства і вернасць,
Шчасце, радасць, супакой, ціхамірнасць і жарсць.
У прыгажосці на Зямлі свая важная якасць,
Каб панаваць над табой, а не распусніцай стаць.

Так урачыста, сумна зоркі паданне
Ў прапалы, імглісты, сыры закат.
Можа, купіш за грошы сваё выратаванне?
Бо недаступна, што даецца проста так…

(Хацько Максім 11.09.2015)


Рецензии