Бура у душы

Сення дзень выдатны!
Слухаць яго матыў я рады!
Але ўсе кажуць -"непагодны",
Хаваючыся у свае хаты.

Хай гучней голас грому грымне!
І здрыгануцца слабыя сэрца.
У глыбіні пакояў іх пацягне
Дрыжаць і чакаць яго канца.

А сонца хмарам хай саступіць,
Ветлівасць хаваючы дарма.
Панурасць хмар ніхто не любіць,
Ад грознага іх пагляду ажыўляюся я.

Размаху буры зло хай баіцца.
Моцная, вольная душа ёй падобна.
Як файна парывам ветру асвяжыцца,
І як падтрымка мне яго патрэбна.

Калі б зырчэй маланкі ззялі,
Вы, пястуны, забіліся б у пасцелі.
Як жа многія б з вас хацелі,
Каб таксама вашыя "ісціны" так зіхацелі.

Услухваючыся, калі непагадзь гэта,
Адчуваю раптам жыцця хвалю;
Вялікім духам душа нагрэта,
Душа са сталі, а не крышталю.

Вольныя стыхіі, чуждыя маралі!
Змятайце маладушнасць на сваім пуці!
Мяне вы моцнай воляй захаплялі;
Жадаў бы з вамі я пайсці!

Адчыні дзверы, адчуй сілу буры, выйдзі і закрычы.
У самых ціхіх людзей, самыя гучныя буры ў душы.

(бел. пястуны - рус. неженки)

(Хацько Максім 04.09.2015)


Рецензии