Развiтальны лiст

Прыастылі жыцця сокі,
Іх струмень у дрэвах загас;
Ліст трапечучы адзінокі
Ўсё гэтак жа чакае вас.

Восеньскім холадам не забіты,
Дрыжыш, дажджом заліты;
І адзіноцтва тваё
Парушае толькі вараннё.

Нідзе сабратаў няма тваіх;
Дрэў шум ужо заціх.
Ізноў раздзіраюць цябе сны
Далёкай пражытай вясны.

У абдымках яе адчуваў цяпло.
Так бесклапотна жыццё цякло.
З кветкамі побач квітнелі
І разам усе шамацелі.

Потым, сведкам ты зрабіўся
Заняпаду іх. І вось, стаміўся
Вятрам жорсткім упірацца
І адзінокім заставацца.

Зараз, стомлены чаканнем,
Пакорліва, ўсё больш зырчэй,
Ты мроіш толькі адным жаданнем,-
Аддацца ветру хутчэй!

Але вось, час прабіў. І заняпад
Няўмольны кінуў пагляд:
"Пара табе ўжо, відаць,
Світанкі больш не сустракаць."

Прысуд яму выканаў жорстка вецер -
Падоўжыў развітальны палёт.
І ліст, адшумеўшы на гэтым свеце,
Знік туды, дзе холад ды лёд.

(Хацько Максім 01.09.2015)


Рецензии