Споведзь

А помніш, як я запытаў-
Ці добра табе са мною?
А ты паглядзела мне ў вочы
І нічога не кажучы,
Адказала мне пацалункам.
І доўгая-доўгая ноч...
Мабыць самая доўгая за ўсё маё жыццё,
За ўсё маё праклятае існаванне,
За кожны дзень,
За кожную хвіліну гэтай бязглуздзіцы!
Нашто я пакідаю тое
Аб чым марыў?
Колькі год прайшло...
І ты мабыць забыла ўсё тое,
Што я казаў:
Ўсе тыя юнацкія,
Поўныя пачуццяў вершы...
І песні...
На старой расхрыстанай гітары.
Так я ніколі не спяваў...
І мусіць не спяю ужо
             у пакоі
Пад святлом знічак і водбліскаў шкла,
Я бачыў як свяціліся твае вочы,
Я бачыў што яны разумеюць.
Ты адна разумела мяне так,
Як не здольныя былі іншыя.
Парадаксальна...
Бо потым наступіў доўгі-доўгі ранак,
Але гэта была зусім іншая даўжыня...
І я стаў іншым...
Дагэтуль не магу зразумець
Што не так са мною?
Чаго я чакаю,
Чаго хачу,
Што спадзяваюсь знайсці...
На шляху да смерці
Ня столькі часу,
Каб раскідвацца ім па наваколлі.
Аптымістычны песіміст
З псіхічным захворваннем,
Мне не стае толькі аднаго-
              упэўненасці.
І кожны раз,
Калі накідваю чарговы верш,
Атрымліваецца нешта накшталт:
"І прыдзе час,
І стане ўсё інакш!"
Але ўсё гэта лухта,
Пустыя словы мёртвага паэта.
Я выціскаю зь сябе гэтыя цыдулкі
                як пасту
               на апошнім подыху.
Такое чытво лепей стасуецца
На адной паліцы з туалетная паперай,
Але ж мне ўсё-ткі часам здаецца
                што гэта "Творы"
Ха-ха!
Я пішу іх сам для сябе,
Для сваёй сляпой упэўненасці,
Што гэта не проста так,
Што ёсць нейкі дар,
            талент,
            прадвесце,
            вялікая роля!
А насамрэч- ёсць толькі пустэча:
                пустая-пустая,
                цёмная-цёмная,
І вось яна мая!
           Мая!
           Мая!
Я жыву з ёю!
Я дыхаю ёю!
Яна ўва мне...
Цячэ па венах і атручвае цела.
Смешна...
Мо самагубцы і рэжуць вены,
Каб выпусціць яе вонкі,
Бо не знаходзяць іншага варыянту,
Каб выціснуць яе зь сябе,
І лекар тут не дапаможа.
Я разрываю горла сваё,
Нема крычу,
Каб хоць нешта выплюхнулася.
Дарма...
Пустэчу нельга выгнаць вонкі.
Яе магчыма толькі чымсці запоўніць,
Мо таму злоўжыванне алкаголем
Так распаўсюджана па гэтай грэшнай Зямлі...
І сама гэтая споведзь
Чарговае канстатаванне таго
Пра што я пішу
Ўсе гэтыя праклятыя дваццаць пяць год.
Дваццаць пяць год хлусні,
Дваццаць пяць год няўпэўненасці,
Дваццаць пяць год адзіноты.
Гэта споведзь чалавека,
Які згубіў свой час,
Але так і не здалеў закахацца ў жыццё.
Спадзяюся што я адзін такі-
Нарадзіўся не ў той час
І не на той планеце...
Ангеданія- адсутнасць радасці...


Рецензии