Усмiхнiся

Усміхніся, калі чорныя хмары
Зачыняюць ізноў небасхіл,
Сярод дзён, што бываюць без мары,
Успомнім дзяцінства. Хто яго не любіў?

Усміхніся, гэта зусім крыху,
Што ты можаш заўсёды зрабіць,
Усміхніся і без перадыху
Бяжы шукаць пуцяводную ніць.

Усміхніся, ні пра што не шкадуючы,
Усміхніся і ты станеш мацней,
Усміхніся, ні пра што не смуткуючы,
Усміхніся, ўсмешка на шмат важней.

Усміхніся, усё пройдзе, няйначай,
Заўтра шчасце ў хату пастукае.
Усміхніся, жыццё ўсмешкай сустракай.
Усміхніся, чуеш як сэрца грукае?

(Хацько Максім 26.08.2015)


Рецензии