Сучасныя рабы

Ваша шчасце міраж,
Вы закладнікі тэндэнцый.
Гэта штучны антураж,
Зняволенне без прэтэнзій.

Вашай волі парыў -
Фантазія тэхналогій,
Гэта прорва, абрыў,
Ілюзія тэрміналогій.

Ваша свабода фэйк.
Вы жывеце ў падмане.
Выгінаючыся як змей
За хлусню на тэлеканале.

Ваша жыццё - цяжар.
Грамадскасць у кайданах.
Кожны дзень - жарт.
Свет у сучасных рабах.

(Хацько Максім 24.08.2015)


Рецензии
Як прыгожанькі! Падабаецца нумар на аўто.)))

Ольга Маро   26.09.2015 00:45     Заявить о нарушении