як блёкату аб е ся

Муж, як блёкату аб;еўся – зваряцеў,
на сваю любаю жонку наляцеў,
стаў такi брыдка шалёныа а-я-яй!.
Хоць другую яму жонку падавай!
Зваряцеласцi настроi не гучаць,
клапацiцца лепш аб справе, чым крычаць.
Зваряцеласць, як рукой яна зняла,
па галоўцы так ашчадна правяла,
як малога прыгарнула да сябе:
“ Мужанёк , любы, кахаю я цябе!”

Ён яшчэ пра сябе штосьцi барматаў.
Праз хвiлiну пазабыў, чаму крычаў

 Баба
  Вядома – баба слаба,
вядома выбух – баба.
Каву ў ложак ёй падай,
зарабiў грошы -  аддай.
Прыкмецiць усё яна,
загудзе, як та пчала
 ў буднi ,i ў  свята
ўсё ёй снiцца карчма та.
Заначку адно шукае
 i штосьцi пад нос бае.
Хоць лядача,стан худы,
а без бабы нiкуды!
Стары ты, цi малады
вось бароне ад бяды.
Пытальнiк , клiчнiк баба,
вядома – баба слаба.

Дзед
Дзядок стаў такi нязграбны,
не прыгожы i не вабны.
Радасць сэрцу не прыносе,
грошы ў бабулi просе.
Нацягнуў на нос газэту
i забыўся пра кабету,
ды на канапе так храпе.
Суседзям спацi не дае.
Кажа, што бабуля – згуба
i зусiм яму не люба.
Забаўляльны жыцця справы.
Нiць кахання – злая нiць!
Як не з дзеда, ды не з бабы,
так з каго жа гожа кпiць


Рецензии