***

Пытанне-адказ

 Раз сустрэўся хлопец сталы
i дзядуля драхлы, стары.
Хлопец у дзеда пытае:
” Як пражыць жыццё не з края?
Каб хлеб быў i да хлеба,
усяго, што ў жыццi  трэба?
Мне дзяўчаты да спадобы,
а жанiцца няма моды.
Цяжасць гэткую на плечы!
Ды , вядома, недарэчы,
дзецi, шмоткi i анучы,
а жыць хочацца пявуча!
Чарка ўгару i песня вось,
 як толькi нос пакажа госць.
Ты зубы з;/еў усе дзядок,
у маей думцы ёсць жа толк?”
“ Толк пэўна ёсць, а сэнсу мала.
Што б з працягам роду стала ?
Толькi адно- кахай зазноб
i болей нi якiх клапот.
А дажывеш да сiвiзны,
што маеш, га? Адны штаны...”

Каза

Што тут здарылася ў лазе?
Апавядаю па чарзе:
злодзей вось задраў казу-
зхацелася мяса псу!
Потым спалохаўся адразу,
быццам перцам пяты змазаў,
i як вецер шыбануў
у гушчар, як сгануў.
За iм гналiся ўжо шпарка,
баранiў казу Мiхалка.
Падсабляў яму Алесь,
прамком кiравалi ў лес.

Вор паляцеў нiбы маланка,
нiбы з мiлаю свiданка,
паддаў хiбны злодзей газ
з вачэй знiк у цемры ў раз.
Пярун , вядома, грымнуў ззаду.
Напароўся на засаду.
Злодзей iкнуў, душа вон-
беглi людзi ўдагон.
Наваражыла бяду бабка.
На злодзеi гарыць шапка.
Не набыў мяса зладзей...
А казы няма ў людзей.


Мужчын шкадую-ёсць прычына -
забрытанныя мужчыны.
Служы жанчыне i Радзiме,
i разрывайся памiж iмi
без передыху ў зiму,у летку,
будуй гняздо i расцi дзеткi.
Не бойся працы i дарогi.
Знама, воўка кормяць ногi.
Памiж вандровак i дарог
служы, як медны чыгунок,
працуй, працуй за ўсiх траiх,
а прывлеяў нiякiх.
Мужчын шкадую- ёсць прычына -
забрытанныя мужчыны.
Вось!


Рецензии