Я Радзиму не бачыу некальки год 1

               

Я Радзіму не бачыў
Ужо некалькі год,
Я па ёй вельмі моцна сумую,
Сны і думы свае
Скрозь чаргу перашкод
Маці – роднай зямлі адрасую.

Ох, нялёгкі нам выпаў,
Сынам тваім, лёс –
Нас бяда ўсіх падрад напаткала.
Грамадой незлічонай
Нас чужынец затрос
І ад болю зямля застагнала.

Боль зямлі аддаецца
Ў сэрцы маім,
Не магу я прыняць яе мукі,
Не магу прымірыцца,
Што ўладам чужым
Удалося звязаць твае рукі.

Як сынам успрымаць,
Ды цярпець і маўчаць
Мукі роднай і любай Айчыны ?
Хто мы, брацця, скажыце?
Як змаглі адзічаць
І выконваць загады чужбіны?

Дзе вы, шляхта, баяры,
Нашчадкі князёў?
Што схавалі пад маскамі твары?
Ці не бачыце вы
Як раскрылі свій зёў
Над Радзімаю чорныя хмары?

Ужо вораны чорныя
Ў небе знуюць,
І краінай кіруюць манкурты.
За кусок пірага
Яны землю парвуць,
Раздзяруць на кускі нас іх гурты.

Дзе вы, продкі –
Героі забытых часоў?
Як прыйсці нам на вашы магілы?
Каб успомніць пра вас
І на ваш вечны зоў
Узняць сцяг багатырскае сілы.

Успомніць шлях перамог,
Сілу вашых дружын –
Як вы землю ад цемры спасалі.
У барацьбе за Радзіму
Не варочалі спін
І сцяной нерушымай стаялі.

Колькі вас безымянных
У курганах ляжыць?
Хто із вас не вярнуўся к каханым?
Завяшчалі нашчадкам
Радзіму любіць,
Ну, а самі палеглі ў курганы.

Хто із нас да вас ходзіць,
Хто малітвы пяе?-
Хіба толькі маленькія птахі.
Яны так як і мы
Любяць землі свае
Із якіх нам сатканы рубахі.

Люба Маці-Зямля
Нам даруе жыццё,
Неба жывіць нас духам ад Бога.
Мы павінны прайсці
Так зямное быццё,
Каб счаслівай была ў нас дарога.

Мы павінны любіць
Так зямлю і народ,--
Захаваць яе нашым нашчадкам –
Горда несці любоў
І дабро ўпярод,
Каб зямля зіхацела парадкам.

                7.06.05 г.


Рецензии
Сапраўды, гэтыя пытанні не можа не задаваць сабе беларус. Але ж, на жаль, адказу пакуль не можам дачакацца. З іншага боку, пакуль пішуцца такія радкі, рух у напрамку гэтых адказаў працягваецца - няхай пакрысе, але ж вялікае пачынаецца з малога. Дзякуй! З павагай,

Юрий Игнатюк   30.08.2015 11:13     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук! Праўда, вельмі нечакана палучыць яго ад земляка.
Я думаў – калі-небудзь палучу ад каго папала, але не ад беларуса.
Хіба што – «повестку в компетентные органы». А тут – яшчэ і на нашай мове! Узаемны дзякуй!

Леонид Багинский   01.09.2015 21:50   Заявить о нарушении
Вось вырашыў яшчэ адну заўвагу зрабіць. Мне такая ж думка ужо прыходзіла, і я ніяк не магу зразумець , чаму так адбываецца. Мае вершы чытаюць (і адгукаюцца на іх) розныя людзі, але ж менавіта беларускія аўтары неяк не праяўляюць значнай актыўнасці. Магчыма, гэта мне толькі здаецца, але ж, так ці інакш, колькасць рэцэнзій ад землякоў на мае беларускамоўныя творы імкнецца да нуля. Што гэта, не ведаю: нейкая рэўнасць, што нехта там займае іхнюю прастору; перакананне ў тым, што толькі яны маюць права гаворыць ад імя беларусаў; ці ёсць нейкія сілы, якія неяк уплываюць на патэнцыйных рэцэнзентаў-землякоў?.. Справа, зразумела, не ў рэйтынгах і г.д. А чаканне ацэнкі з боку тых, хто круціцца ў тым жа моўным асяродку, - гэта проста жаданне аб'ектыўнага погляду на ўласныя вершы.

Юрий Игнатюк   03.09.2015 13:02   Заявить о нарушении