Бо Спадар наш зацята ма чыць

Бо Спадар наш зацята маўчыць.

Мы, бадай, між сабой, людзі добрые,
Роўны ўсе каб кахаць ды любіць,
Але ж, дзеяй учынкі парознены,
Бо Спадар наш зацята маўчыць;

Як ідзе брат здзічэлы на брата,
Як ліецца славянская кроў
На Баўканах, што коўдра расьцятых,
Між харватам й сэрбам-братом,

Як крадзецца яно, да нас блізка,
Клін забіты вадой паліваць
Ды па-воўчы ўначы вачмі бліскае,
Да пажару каб іскры красаць.

Толькі людства зямное не статак,
На забой каб бязмоўна ійсьці,
Каб яго зноў таўчы дробным макам,
На пальчаткі, парфум, попел-пыл...

Не спачыць калі падаюць зоркі,
Ноч над стэпам за імі імчыць,
Не спачыць мне пад словам трывогі,
Бо Спадар наш зацята маўчыць.

24.08.15.


Рецензии
Я вось таксама думаю, адкуль у людзей такая ўпэўненасць, што Ён пасылае нам выпрабаванні за нашыя грахі. Здаецца, што гэтыя выпрабаванні мы сабе і без Яго на сваю шыю паспяхова набываем. У такім выпадку - у чым Яго роля? Не ведаю.

Юрий Игнатюк   31.08.2015 08:46     Заявить о нарушении
Гэткае пытаньне боскае ролі ў нашай сучаснасьці заўсёды паўстае прад тымі хто разумее Бога такім як ён пададзен нам Бібліяй; стваральнік зямной цьвердзі, воднай стыхіі, жыцьця ў расьліннай ды жывой выяве й т.д.

Як паказаў час, згодна Бібліі, чалавек з'явіўся найбольшым клопам гасподнім, бо ён як няўцямнае дзіця перыядычна зыходзіў з боскага рахунка й веры да яго. За гэта Бог караў чалавецства огулам, не выбіраючы праведных й грэшных.

Паводле Эвангеля, справа так далёка зайшла, шта Гасподзь ахвяраваў грахам чалавечым сваяго сына Ісуса, прызначыўшы яму шлях да Галгофы.

Бог, які намалёван Бібліяй, Эвангеліяй - блізкій да людзей, прызямлёный, за дзеямі кожнага сочыць Яго вока. Кожный, хто Яго вернік, звяртаецца да Яго за дапамогай, шукае прыкметы Яго дзейнасьці й волі. З таго як гэтага хутка не знаходзіцца ім, выцякае пытаньне аб Яго ролі, альбо Яго існаваньні наогуль.

На мой погляд, Бог гэта ёсьць той касьмічный Розум,тая касьмічная Моца, што стварыла гэты Сусвет у выявах Сьветлай ды Чорнай матэрыі, з безліччу галактык у яго абшарах.

Што наша планэта Зямля да Сусвета? Што чалавек да Бога? Параўновываць іх між сабой раўнавяліка як атам з нашай планэтай.

Таму боская роля ва ўзаемаадносінах між людзьмі на Зямлі раўнавяліка ролі чалавека ва ўзаемаадносінах між мікробамі, акружаючых гэтага чалавека.

Таму, як гаварылі бацькі - на Бога спадзейся, ды сам не плашай.

Вось пагэтаму маё слова трывожна.

Вось пагэтаму Спадар наш зацята маўчыць.

Вам, вялікае дзякуй за ўвагу, за водгук.

Михаил Кортелёв   01.09.2015 01:25   Заявить о нарушении