Я люблю нашу Радзиму!

Я люблю нашу Радзіму,
Наш народ, нашу зямлю
І сям’ю маю любіму,
Бога я за іх малю.

Хай Радзіма расквітнее,
А зямля хай расцвіце,
Хай народ паразумнее,
А сям’я мая расце.

Мова продкаў хай вярнецца,
Прапітае нас ізноў,
У нашых сэрцах адгукнецца,
Разагрэе сэрцы, кроў.

Каб успомніў Белы Русіч
Славу продкаў і зямлі.
Голас продкаў нас усіх мусіць,
Каб мы Род наш збераглі.

Каб квітнеў і быў свабодны
Беларускі наш народ,
Каб заўсёды ўсенародна
Ён дабро нёс упярод.

Каб гучала ў наваколлі
Мова продкаў як раней,
Каб ня ведала няволі
Ў палане чужых ідэй.

Веру любай я Айчыне,
Веру матчынай зямлі.
Зробім так у сваёй краіне,
Каб мы шчасліва жылі.

Каб навокал ўсё жывое
З намі ў радасці жыло,
І каб сонца над зямлёю
Грэла нас і берагло.

                27.01.06 г.


Рецензии
Выдатнае верш! Аб вечных адчуванне - пра любоў да Радзімы. А гэта самае глыбокае і самае святое пачуццё для чалавека...

Ли Чень Дао   26.08.2015 01:05     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, дарагі дружа! Вельмі здзіўлены і рады сустрэчы на літаратурнай старонцы! Жадаю ўсяго найлепшага! Абавязкова зазірну ў госці!

Леонид Багинский   26.08.2015 17:56   Заявить о нарушении