Склероз

Не чакана, як смоўж госць, завiтаў брыдкi склероз.
Непрыемны надта тып, поплеч брыдзе , нiбы прылiп.
Грае, як на барабане позна ў вечары,  ў раннi.
У вушах свiшча i пляскае, з боку ў бок хiле, хiстае.
Незначэўку- сiл не мае- штосьцi жалабна пытае
на адзiнай нуднай ноце i не па маей ахвоце.
Цiшыню найбольш пiлуе, трымцiць, грымiць i свiдруе.
Непрыемны надта тып, якi назойлiва прылiп,
 нечаканы абармот- жыццё рэальны анекдот.
Ракiта
Манiць зараз та ракiта,
дзе каханне перажыта,
дзе, як першы падарунак,
так збянтэжыў пацалунак!
Колькi трэба той хiтроўкi,
уцячы, каб ад сяброўкi,
а таемнасць уся звонку
гуляе па панадворку.
Не стрымаюся  шапну 
пра патаемную зямлю,
пра рэчку,туман, ракiту,
цалавала там Нiкiту.
Чырванела дзе ракiта,
толькi вецер там сярдзiты.
Гумар на старыя вочы,
аж ракiтушка хахоча.
Сустрэча з дзедам
Сустрэўся на жыццi базары
малады хлопец i дзед стары.
“Скажы , дзядуля, якi меў лёс,
цi ладна воз у жыццi правёз?”
“ Жыццё пэўна, не чарэшня,
памылак шмат зрабiў, канешне”-
стары сказаў скубнуўшы  вус,
празмернай працы ўспомнiў груз.
 За лёс юнацтва зажурыўся,
юнак напэўна заблудзiўся-

аднак , ёсць унукi i сыны
ды сам дажыў да сiвiзны.”
“Другi кiрунак я трымаю-
хлопец сказаў – жанчын кахаю,
нiбы акцёр жыццём iграю,
сямейнай долi не жадаю.”
Уздыхнуў дзядуля ў адказ,
сустракаў такiх не раз -
“Пархая з кветкi на другую
не нажывеш , сын , грыжу тую,
вядома, радасцi не ўбачыш.
З суму ў старасцi паскачыш.
Але назад няма дазвола,
не павярнеш – жыццё не кола!”


Рецензии