Мне першы снег як першае каханне

Мне першы снег як першае каханне
У гэтаю вясновую пару.
Чаму яго я першым называю-
Вядома толькі аднаму яму.
Навокал нешта прыбіраюць людзі,
Астатнія снуюць як вераб'і.
Я кіну вам свае радкі- палюйце,
Збірайце іх як зерне на раллі.
Яшчэ нічога мабыць не саджалі,
Я душам вашым паратунак дам,
Каб сэрцы заквітнелі ураджаем,
Вы проста дакраніцеся радка.
Магчыма вам падасца што няёмкі,
На словы не багаты і слабы,
Дык вы мацней туліце яго гронкі
Да сэрца у грудзёх сваіх пустых.
Яно здалее чыстае адрозніць,
Яно не можа гэтак ачарсцвець,
Каб змоклага вандроўцу на парозе
Хаця гаючым кубкам не сагрэць.
"Дарэмна ўсё"- вы скажаце,магчыма...
"Ўсё гэта толькі словы і не больш!"
Дык вы глядзелі на усё вачыма,
Ажно каб захаваць хутчэй у кош.
І што вось там цяперака, зірніце,
Ці шмат прасторы, ці багата ў ім?
Чыму ж зласліва на мяне глядзіце
Нібы не разумееце зусім.
Я даў вам чысты і світальны вобраз,
Каб ён зрабіўся часткаю душы,
А вы напхалі у кішэні дробязь
І на мэтал расплавілі крыжы.


Рецензии