Большасць паэтау i мастакоу

Большасць паэтаў і мастакоў
Прысвячае свае творы тым, каго бычылі,
Ахвяруюць сваё жыццё музе,
Якая увасобілась
У постаці простай дзяўчыны,
Але я не.
Маё натхненне,
Мая ахвяра той,
Якая яшчэ ні разу
Не з’яўлялась на маім гарызонце,
Той, чый подых я ледзь адчуваю
У парывах ветру і трымценні лістоты,
Чый пах магу адрозніць
Ад сотні тысяч іншых
Чужых і салодкіх пахаў,
Чыё сэрца кліча мяне
Праз непамерную таўшчыню гадоў.
І толькі ў адным баюсь прызнацца:
Ці здалею я пазнаць яе
У той дзень,
Калі сустрэцца нам наканавана,
Ці хопіць мужнасці падыйсьці
І сказаць неверагодныя для яе словы.
Бо калі гэты момант ужо быў,
Я не здалеў…
І раз’яднала нас
На адлегласці часу вялікая прорва
Памылак і спачуванняў,
І толькі як водгук няўхільна былога
Я чую ўвесь гэты непамерны
Бязлітасны боль…


Рецензии