Дзеучына, якую б я палюбiу...

Дзеўчына, якую б я палюбіў...
Можа яна ужо упала з даху...
Прабач мяне,
Я не паспеў знайсці...
Не паспеў знайсці цябе,
І гэта мая віна.
І гэта мой лёс
Не прадказаны, а абраны.
Ў маіх вершах
Больш няма цеплыні
І няма горычы-
Яны сталі шэрымі і пустымі,
Такімі пустымі,
Што я не магу іх чытаць.
Я здранцвеў...
Здранцвеў ужо даўно,
Але думкі пра цябе
Давалі мне сілы.
Я больш не хачу думаць...
Я хачу ісці.
Ісці пустэльнымі вуліцамі,
Пустэльнымі праспектамі,
Пустэльнымі гарадамі,
Хаця яны даўно ужо
Сталі для мяне пустымі.
І дзеўчына, якую б я палюбіў
Ужо упала з даху...
Пра што ты думала
У тыя секунды,
Якія сталі для цябе вечнасцю...
Я вазьму твой боль.
Я так хацеў ісці за табой
І цалаваць твае брудныя пяткі
І халодныя рукі...
Ты не пакінула мне слядоў..
Дык як я змагу знайсці цябе
Цяпер...


Рецензии