Раскажы мне казку

Раскажы мне казку
Як ўсё будзе добра.
Раскажы мне казку аб тым,
Што ніколі не прыйдзе зіма.
Падмані мяне, што калісь
Тваіх вуснаў я паспытаю...
І я пражыву яшчэ адну ноч,
І я пражыву гэту чортаву ноч,
І я дачакаюсь світання.
Раскажы, што калісьці мы будзем нарэшце адні,
І я буду чытаць табе сумныя-сумныя вершы.
І пабачу як горкія, колкія слёзы тваі
Ад гаючага слова на вуснах становяцца ўсмешкай.
Раскажы, што аднойчы мы будзе у небе з табой
Пад уладай сусвету лічыць бездакорныя зоркі.
Падмані, што урэшце ты станеш на хвілю маёй,
На адну толькі хвілю ці момант ты станешь маёй,
І развеецца морак.


Рецензии