Гэты вецер мяне не чуе

Гэты вецер мяне не чуе,
Гэты вецер сам праспяе.
У тумане на слых качуя
Паліліся слёзы твае.
Аднавокая ноч не просіць
Кімсьці іншым сягоння стаць.
Толькі восень, ах гэтая восень,
Што з цябе я магу узяць.
Яшчэ ўчора доугія, жвавыя
Вы квітнелі ў маім двары,
А цяпер толькі голле іржавае
У пустым і сляпым бары.
І чаму тыя птушкі просяцца
Да далёкіх чужых краёў,
Маё сэрца вецер уносіць,
Маё цела стыне адно.
І адлегласць між імі доўжыцца,
Ці паспеешь ты ўсё схапіць,
Бо калі яна будзе множыцца,
Цела можа зусім астыць.
І калі загібее садзе мой-
Пасячыце на дровы і хлуд,
Хай сагрэюць хату прадзедаў
І асвецяць іх цёмны кут...


Рецензии