Я бачыу, як жанчына галасiла

Я бачыў,як жанчына галасіла,
Ручнік вязала мокраму крыжу.
Калісь і я вось так з апошніх сілаў
На нечы крыж тканіну павяжу.
Калісь і я...
Калісьці і са мною
Нацешыцца жыццё і адбяжыць.
Тады ўжо ты ласкаваю рукою
Ручнік на крыж мой голы завяжы.


Рецензии