Калi ты упала зоркай у начное мора

Калі ты упала зоркай
У начное мора,
У горадзе гарэлі агні,
Але не было святла.
Ён быў чорным і брудным,
Ненатуральна стракатым.
І весялосць людзей,
Што скокалі вакол сваіх кастроў
Наводзіла жах і самоту.
Таму цябе ніхто не заўважыў.
Не заўважыў ні твой яскравы палёт,
Ані ўсплеск вады
Па-над гладдзю марской
Ані пустога месца на небе.
Пад ногі глядзець лягчэй,
Чым ісці сляпцом,
Спадзяваясь на зоры,
А я спадзяваўся...
І шлях пад маімі нагамі
Скаціўся да мора.
Прорва, гарачая зорка
Ў якую упала,
Непадуладна.
Мне не знайсці цябе
Між караблёў затанулых
У ілістым храме...
Бераг і дно
Іх з'яднае адно
Толькі наша каханне...


Рецензии