Усё часова

Бяруць праблемы часам у захоп:

то сэрца недарэчнае дурэе -
нясецца без аглядкі на гарматы,
а розум, разгарачаны, заўзята
спрабуе падмарозіць дурасліўца.

то ахалоджванне пранізвае занадта -
няма ахвоты нават утапіцца.
то ноччу несвядомыя дэбошы
запальчыва штурмуюць галаву.

то маякі не асвятляюць месцы,
і непарадак пераскоквае ў жыццё :
то курсавой вячэрае сабака,
праз выпадковасць уцякаюць грошы,

то пад дажджом ідзеш без макентоша,
ідзеш сярдзіты - вецер пхае ў спіну
і часу не знаходзіцца для спліну...

Бяруць праблемы часам у захоп
з жыццёвых саштурхоўваюць арбіт.
 
Праблемы, безумоўна, - гэта цяжка.

але цяжэйшы
сто адсоткаў
сіні кіт


 


Рецензии
Так, Вы маеце рацыю.... так яно і ёсць...

Ли Чень Дао   21.08.2015 22:24     Заявить о нарушении
Паглядзела Вашыя пераклады. Шчыра кажучы, вельмі здзіўленая! Вы яшчэ і беларускую разумееце -мабыць і ведаеце-... Неверагодна!

Аляксандра Фагот   25.08.2015 01:14   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →