Я хачу...
Хоць яшчэ і жадаю пабачыць.
Сэрца з радасцю зноў баліць,
Я люблю цябе - гэта значыць.
Я хачу твой голас пачуць,
Дакрануцца да вуснаў ласкава.
Ноткі голасу сэрца крадуць,
Я спытаюся: “Як твае справы?”
Адчуваю твой кожны ўздых,
Як і подых ветру вясною.
Я чакаю навін любых,
Толькі дай мне пабыць з табою.
Цёплы вецер нясе далёка
За бязмежныя нашы прасторы.
Гэты свет мне не ахапіць вокам,
Мы купаемся ў ім, як у моры.
Свидетельство о публикации №115082109359