Пералёт

А стужка часу, не пытаючы, бяжыць,
І сёння мы завёмся маладымі.
Але пытаем: “Дык навошта жыць,
Калі ўсё роўна жа трапляем у вырай?”

І там нас не чакае пералёт –
Жыццёвыя не спраўджваюцца мары.
Пад чыйсьці мы рыхтуемся прыгнёт,
Чакаем найвялікшай, злоснай кары.

Бадай не кожны такой птушкай хоча стаць:
Баяцца ўсе нязведанных сакрэтаў,
Бо немагчыма тое нам аддаць,
Што стала на зямлі галоўнай мэтай.


Рецензии