Не паверым

Хопіць марыць, хачу тварыць,
Бо ўзнялася вышэй я нябёсаў.
Справы добрыя буду рабіць,
Каб паправіць людскія лёсы.

Колькі маю, магу аддаць:
Да апошняй кропелькі шчасця.
І не буду назад я браць,
Буду толькі ў скарбонку класці.

Кожны мае і сэрца, і душу,
Дык адкрыйце вы іх другім!
Але гэта зрабіць пад прымусам
Не дазволю я вам такім.

Шчырасць зноў адыйшла назад,
Правяраем мы ўсё недаверам.
Годнасць люду пайшла на спад,
Бо ўсе крычаць: “Не паверым!”

Колькі год нам спатрэбіцца зноў,
У душы каб квітнелі рамонкі.
Годнасць лёсу, дружба, любоў,
Я хачу, каб ліліся звонку.

Колькі сіл і надзеі на згоду,
Зразумець каб сябе самога,
Каб ізноў увайсці у тую воду,
Каб ізноў паверыць у Бога.

Паспрабуйце, мабыць, усё будзе.
Трэба проста паверыць у гэта.
Гэй, вярнемся на той шлях, людзі!
Гэта наша галоўная мэта.


Рецензии