Наказ

Прашу, ты азірніся на хвілінку
І не бяжы сягодня так далёка.
Я не хачу, каб ты рабіў памылкі,
Таму сачу я за табою адным вокам.

Прашу, ты пасядзі са мною трохі,
Давай мы пагаворым пра цябе.
Паспееш ты знайсці свае дарогі,
Паспееш ты знайсці сябе.

Прашу, не пакідай мяне, таварыш,
І гэта не дазвол, і не прыказ.
Я ведаю, аб будучыні марыш,
Але пастой, я дам табе наказ.

Ты не спяшы, міленькі, бегчы ўгору,
Бо час ляціць і нам ужо не паспець.
Нацешыцца паспееш шчасцем, горам,
І хутка ты паспееш пасталець.

І не крычы, не ганьбі ты краіну.
Адказвай за ўсе словы свае, брат,
І памятай аб тых, хто за нас гінуў,
Аб тых, каго так жорстка губіў кат…

Будзь чалавекам кожны дзень і час!
Будзь чалавекам у кожным канцы света!
Каб мне не было сорамна за нас,
Бо чырванець жа дрэнная прымета.


Рецензии
Шматслойны і метафарычны твор. Закранула за душу....

Ли Чень Дао   21.08.2015 22:37     Заявить о нарушении
Прыемна, што вам падабаецца)

Экк Лер   21.08.2015 22:54   Заявить о нарушении