Завея дзён

Калі каменне ў глебе прарасце
На нашых марах, думках і крыві -
Мы будзем жыць у веры і Хрысце,
І піць ваду з асвечаных крыніц.

А зараз час нас павучае зноў:
Чым плацім мы за веру і любоў,
За кожны крок, што робім на зямлі,
Вады глыток, што ад яе ўзялі?

Мы не сказалі дзякуй за любоў,
Бо ўсе даўно забыліся аб тым,
Як вырасталі дрэвы з жалудоў,
Як будаваўся храм ля іх святы.

Там камяні ў падмурак майстар клаў,
Каб вера воляй духу прарасла,
Каб мы ішлі ад цемры да святла -
У храме тым хрысціў дзяцей святар.

Ды дзе той храм, што ачышчаў людзей?
Дзе той святар, што ведаў нашу мову?-
Ён па начах каменне дзён крадзе,
Што клаў калісьці майстар у аснову

Старой царквы, якой даўно няма, -
Там вернікі забыліся малітвы.
Завея дзён сцяжыны замяла
Да камянёў, што Богам пазабыты.


Рецензии