Пляваць

А мне пляваць, на ўсе косыя думкі!
Я жыць жадаю толькі так як я хачу!
Паверце, грамадзяне, зачыніцеся ў рамкі.
Не варта і мяне кідаць як анучу.
За нязгоду быць соцыўму часткай,
Дзе хлусня, маразм, убогасць цьмяных дзён,
Тут кожны аднолькава няшчасны,
Лічачы шчасцем імпрэзы палон!
Мне не смешна, але я смяюся над псеўда мірам,
Над страхамі натоўпу, уладай грошай!
Мяне нудзіць ад гэтых лялечных куміраў,
І мне пляваць на сур'ёзнасць працы вашай.
У сваім імкненні ўтаймаваць свабоду, волю!
За вас прыму ўсе беды я, малюся.
Не паспрабаваўшы, не спазнаеш болю!
А я спазнаў! Я жывы! І не вярнуся!

(Хацько Максім 13.08.2015)


Рецензии