Выбар

Гэта змрочны вір сістэмы -
Чалавечае жыццё ў ваду.
Ўвасабленні жыцця ў схемы,
У схемы без выхаду.

Прапісная свабода слова,
Свабода выбару міф.
Што казаць, усё гатова,
Але ў выбару свой тарыф.

Часы праўды сцерліся.
Праўда зараз падман.
Значэнні слоў змяніліся.
Воля ўжо як капкан.

Кругазварот тупасці ўзамен
Ідзе, дзень ад дня.
Усё працуе без змен,
Але робяць абранне лайна...

(Хацько Максім 10.08.2015)


Рецензии