Вечнасцi больш няма
Мне напляваць, але я памятаю.
Шторм бушаваў нездарма,
Вашы душы як кнігу чытаю.
Слёзы хлусілі... мой дожджык лі,
Раскажы, як яна сышла.
Адлюстраваннем ліхтароў бі
На празрыстай фактуры шкла.
Праз роў застылых слоў,
Упіраючыся ў дрэнны памер,
Паўтараю: "Мая любоў
Прачнулася ў часы хімер".
Маё жыццё складалася па-дурацку,
На вывараце крадзеных фраз.
Чалавекам гуляюць як у цацку,
Я ім верыў у апошні раз.
І шапчу (абыякавыя пагляды,
Не разумеючы, застыглі) глядзі,
Як смяротныя снарады
Падрываюцца самі ўнутры.
(Хацько Максім 10.08.2015)
Свидетельство о публикации №115082104761