Вершы, хопiць

Круціцца неба турком,
Спявае побач світанак,
Зморшчаным ён курком
Расстрэльвае свой ранак.

Зорачкі ў спадніцу схавай,
Вачэй спыні толькі сход.
Зямля - гэта шар з крывёй,
Хутчэй яго бі на ўсход.

У хвацка зачыненыя дзверы,
У россып закатаваных нас,
Шчырасць слоў без веры -
Гэта зараз у апошні раз.

Тысячу разоў падрад,
Гэта такі развод.
Мой спагадны пагляд,
Горш удару ў жывот.

Захад колам агню
Хаваецца. у які раз,
Выплюне ў душу маю
Тысячу змярцвелых вас.

Хопіць, прашу, адстань,
Прыступ "мёртвыя душы".
Рыфма такая дрань.
Я ненавіджу вершы.

(Хацько Максім 13.07.2015)


Рецензии