Матчыны рукi

Матчыны рукі заўсёды каля нас,
Пад цьмянай зоркаю і ясным небам.
Кветкамі пахнуць у вясновы час,
Восенню ветрам, а летам хлебам.

Матчыны рукі славяць паэты!
Вечна і ўсюды іх праймае
Боль, яны пяшчотнай мукай сагрэты,
Радасць, якая нас акрыляе.

Жыве ў іх вечнасці далёкі гук,
Пра шчасце песні і пра нядолі…
Слаўце ж слабасць матулі рук
І іх велізарную сілу волі!

(Хацько Максім 9.07.2015)


Рецензии