Анёлы i бесы

Калі мяне трывожыць бес,
Пасланы мне зверху,
Злятаюцца анёлы з нябёс
На шыферным даху.

З поўнай лайна галавы,
Фанатыкі ад веры,
Яны заўсёды ва ўсім правы,
Як міліцыянеры.

І ўсе яны такія паскуды,
Але слухаць іх вельмі важна.
Вось анёл мне: "Няможна туды",
А бес ківае: "Можна".

Дык вось, кожны свой візіт,
Яны мяне тыраняць -
Анёл пальчыкам грозіць,
А бесы кудысьці вабяць.

(Хацько Максім 02.07.2015)


Рецензии