Павiнен

Я многіх у гэтым жыцці не любіў,
Мяне судзілі, але і я судзіў.
І калі блізкія людзі мне не браты,
Яны самі ў гэтым вінаваты.
Я не вінаваты у тым, што злая зіма,
Што ў свеце дадаецца ўсё больш лайна,
У развале выдатнай нашай краіны,
Заўважце, таксама няма маёй віны.
Я нікому не павінен, гэта так.
Але, пасля жорсткіх Вашых атак,
У вочы галодныя і цёмныя зірну -
Прыму на сябе і абавязак Ваш і віну.

(Хацько Максім 02.07.2015)


Рецензии