Дзяучынкам

Пісаць вершы і схіляцца да ножак
Доля асобных, абраных людзей.
Вы пачакайце, дзяўчынкі, трошкі:
Бо я толькі з гадамі раблюся смялей.

Я ў юнацтве быў занадта ўпартым,
З дзяўчынкамі быў лёгкі, нібы пух.
Аб пачуццях з імі казаць не варта,
Да многіх пачуццяў заставаўся глух.

Потым прыйшлі да мяне вершы,
Прыйшла кар'ера, грошы і жонка сышла.
Я адкінуў грамадства забабоны першы
І зараз цешуся творчасцю спаўна.

Магчыма гэта пакаранне,
Што часам заставаўся глух.
Але веру ў шчырасць прызнання.
І гэтыя фразы цешаць дух...

Жыццё хуткабежнае, як імгненне,
Але да шкадавання чакаю адну.
І чакаю жаданняў выкананне.
Ноч. За поўнач. А мне ўсё не да сну....

(Хацько Максім 30.06.2015)


Рецензии