***

Ад'язджаюць беларусы. Пакідаюць родны кут
Ад хлусні і ад прымусу, ад фінансавых пакут.
Хто ў Варшаву, хто ў Канаду, хто ў Расею ці Парыж.
Застаюцца толькі тыя, хто прыгрэўся да пары,

Хто пяе свайму народу пра шчаслівае жыццё,
Бо спяваць сягоння модна: словы лашчаць пачуццё.
Толькі я не веру хлусам, што дзяржаўны песцяць слых,
І кажу ўсім беларусам: пачакайце да вясны.

Калі зноў адліга прыйдзе, калі сціхнуць здзек і кпін -
Мы радамі шчыльна выйдзем, запяём свой вольны гімн.
Хай пачуе ўсё замежжа нашай волі галасы,
Няхай слых надзея рэжа той чаканае вясны.   


Рецензии