***

Нязгасны сум
 
Прывабны Рым, а Браслаў лепей,
Браслаўскi край, люстры азёр.
Тут прыгажэе нават рэпей,
лунае сэрце дзесьцi  ў зор.
Зусiм ён побач – боль сардэчны,
сапраўды – шлях , як да луны.
Родны, азёрны i адвечны,
i незабыўны спеў вясны.
Знянацку  ў венцер я згадзiла,
туга – нi  ўперад, нi назад.
Нязгасны сум, старонка мiла,
Браслаўскi край , бераг Дрывят.
Тут шчасце я калiсь сачыла,
лiхтарык згас i не знайшла,
часцей у жыццi не шанцла.
Сiрочы лёс  не мець вугла.
Вось нагадаю вясну тую,
як шапацяць у скронь гады!
Сябры чакаюць, я сумую,
а Браслаў побач, як заўжды.**


Рецензии