***

Куды ідзеш, маўклівая багіня?
Ізноў шукаеш свой замшэлы след?
Як толькі пару кропель дождж пакіне,
Пагасне твой унутраны сусвет.

Не знойдзеш усіх шляхоў сваіх, дарог,
Не быць табе шчаслівай і каханай.
Толькі убачаць усе адбіткі ног,
Калі ты будзеш цалкам пахаванай.

Навошта ты жывеш унутры мяне,
Схаваная ў топкае балота?
Навошта рызыкуеш там, на дне,
Маёй цнатлівай, вечнай адзінотай?


Рецензии