***

Хадзі я прытулю, як немаўля,
І залячу твае ўсе крывацёкі.
Казала я табе: жыццё – гульня,
Што выціскае з нас жывыя сокі.

Ніколі сваю душу не кранай
Хілым даверам, дружбаю не вечнай.
Знаю цябе: знойдзеш вароты ў рай.
Хоць гэта будзе надта небяспечна.

Не ведаю, ці можна так вось жыць:
Спачатку марыць, а пасля лячыцца
Ад болю ў сэрцы і ўсё воўкам выць,
Праз неба каб на міг-другі забыцца.

Зноў прагнеш неўміручасці так часта.
Быць можа волі стала не хапаць?
Бо хутка паліш у вачах ты бляск той,
Каб сваё сэрца некаму аддаць.

Ці ведаеш, што з гэтым не жартуюць?
Казала я табе: жыццё – гульня.
Не кожнаму на жаль у ёй шанцуе.
Хадзі я прытулю, як немаўля.


Рецензии