Спякота

Спякотнае лета, спякотныя думкі --
Гарачыя вершы выкленчваюць гукі.
Ля возера хтосьці трывожна завойкаў --
Спякота ўварвалася ў хату з-за вокнаў.

Ірвала праменне гарачыя хмары.
Спякотнае лета парушыла планы.
На лузе трава маладая пасохла.
Ад засухі рыба з кароўкаю здохла.

Падумаў аб лёсе -- напала ікота:
Ва ўсім вінаватая спёка-спякота.
Спякотаю дыхаюць раннія зоркі --
Спякотаю кветкі і вершы прагорклі.


Рецензии