Крыж

Крыж
Святы крыж Еўфрасiнi  дапаможа Радзiме,
збяражэ ад навалы на шляху, што паўстала.
Крыж - Галгофа i лекi , спадарожнiк ад века,
з нараджэння на мне, а памру – на труне.
Без крыжа – абярэга  - нават дзень пражыць нельга.
Хоць крыж цяжка нясцi. Абаронца ў жыццi.
Адмоўных спраў агарожа - баранi мяне , Божа,
 i народ,i Радзiму  ў лiхую гадзiну, горад Полацк любмы.

Крыж Еўфрасiнi

Крыж малы - вялiка сiла
полачан сэрца лячыла.
З святынь – святыня на зямле -
крыжа прытулак у царкве.
Сiмвал жыцця Еўфрасiнi
 знiк у час войн i стынi;
манастыр хiрэў пацiху.
Купала храм хiлў лiху.
За даўняй даллю даўнiны
знiклi крыжа Богша сляды,
але надзеi не гублялi - 
адраджэння ўсе чакалi.
 I нiбы крычыць абiцель:
“ Аднавiце, аднавiце!
Вярнiце царквы святыню,
памянiце Еўфрасiню!”
З веж Палацка грымнуў клiч.
Пачуў яго з Брэста Кузьмiч;
удзел у крыжы прынялi
 i беларусы ўсёй зямлi.
Малы крыж – вялiка сiла
 i царква ўжо аднавiла.
Зноў заззяў , як крыж у Богша
сэнс жыцця i наша ноша.
Кроў Iсуса, трун каменне
i над лёсам задуменне,
надзея, што абяражэ,
калi вяртаецца ў красе.
Малы крыж, а такi важкi,
сiмвал жыцця часам цяжкi...
Кроў Хрыста грахi змывае.
Труны каменнi адкрывае.
Малы крыж – моцы вялiкай.
Любуюцца з бажнiц лiкi,
прыгажосць колераў вабраў.
Трывала Беларусь зяднаў,
беларусаў усяго свету.
Карысная люду мэта.
Покi ёсць крыж Еўфрасiнi -
шлях спрыяльны для Радзiмы.
Спадарожнiк жыцця,смерцi,
зноў у Полацку,нарэшце.
Фундамент, што трымае мiр,
абраз грунтоўны – жыцця плынь.

Анёл
На чыстым аркушы паперы
заўзята пiша што дня лёс:
дзеi жыцця, дзеi  веры,
жыццёвы пачыная крос.
З надзеяй свечку для пачатку
анёл з дарам побач нёс.
Абяцаў долю вельмi гладку
ды прыхiльнасць да нябёс.
I жыватворчы свет ад свечкi -
шаноўны ўрачысты госць,
духмяны пах цудоўнай кветкi,
дзень, ноч пiша жыццё лёс.
 З лёгкiм сэрцам, цi не вельмi -
падскажа, як сумленне нам.
Жывем, як тое ў глебе зерне,
раскiданнае па палям.
Заўсёды з верай i сумленнем -
даўжэйшы лёс i жыцця шлях,
адзначаць поспех, дасягненне
i на скрыжалях, i крыжах.
Калi ж не чыстае сумленне,
тут закаручка акурат.
 I не жыццё, адно здарэнне
цяжкiх грахоў, пакуты гмах.
Хоць шчыльна зачыняем дзверы,
а хiбнасць тлее i чадзiць.
Жыццё без радасцi i веры -
кароткi лёс - сэрца балiць.
Па- за акенцем зло шыбае,
пурга ды вецер лiхiх бед.
Мяце, дарогi замятае.
I вiдавочны малы след.
Змаху запiша анёл точна
i прынцыпова - без маны -
як бесталкова, шалапутна
палiў без веры жыццё ты.


Рецензии